«Я — апошняя літара алфавіта» — чаму гэта небяспечная ўстаноўка?

Некалькі пакаленняў людзей у постсавецкіх краінах раслі на ўстаноўках, якія глыбока замацаваліся ў нашай псіхіцы. Падобныя «вірусныя фразы» нібыта вучаць «правільна жыць», але насамрэч ствараюць штучныя абмежаванні і перашкаджаюць будаваць здаровыя зносіны.

Калі вас у дзяцінстве рэгулярна пераконвалі, што «я — апошняя літара алфавіта», — магчыма, вы выраслі з адчуваннем, што ваш голас не такі важны, як галасы іншых. 

Дарослыя агучваюць дзецям гэтую фразу, навучаючы іх быць «зручнымі» для навакольных, менш праяўляцца і выказваць свае жаданні. 

Але што адбываецца, калі дзіця верыць у гэта?

  • З’яўляецца няўпэўненасць у сваіх ідэях і меркаваннях.  
  • Узнікаюць цяжкасці з выказваннем думак — быццам яны не настолькі істотныя, каб быць агучанымі.  
  • Растуць трывожнасць і няўпэўненасць пры прыняцці рашэнняў.  
  • Патрэбы і жаданні адсоўваюцца на другі план — здаецца, што яны неістотныя. 
Іншымі словамі: Чалавек звыкаецца ставіць сябе на апошняе месца. Прасцей згаджацца, чым настойваць. Прасцей маўчаць, чым гаварыць. 

Як палепшыць сітуацыю? 

  • Прыслухоўвайцеся да сябе: ваш голас мае значэнне не менш за іншыя.  
  • Нагадвайце сабе пра магчымасць выказвацца і мець уласную пазіцыю. 
  • Слухайце дзяцей і цікаўцеся іх меркаваннямі. Каб прынамсі ў іх не з’яўлялася пачуццё, што яны «апошнія». 

А вам казалі такую фразу? Ці адбілася гэта на вашым жыцці?

У вас ёсць асабісты запыт?

Наш AI-кансультант Боцік можа дапамагчы атрымаць адказ 
на асабістыя пытанні, якія датычацца выхавання і адукацыі дзяцей.