Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталіся патэрны аўтарытарнага выхавання. У сем’ях многіх нашых прабабуль і дзядуль галоўнай добрай якасцю дзяцей была паслухмянасць.
Разам з тым, нават педагог Антон Макаранка яшчэ ў аўтарытарныя савецкія 1930-я пісаў, што нельга браць паслухмянясць за асноўную мэту выхавання. І, вядома, сучасныя псіхалагіні і педагогі падкрэсліваюць, што галоўная задача бацькоў — гадаваць асобу, якая можа крытычна мысліць і прымаць рашэнні, а не проста слухаць заданні і іх выконваць.
Якую шкоду можа нанесці дзецям перакананне, што «дарослых патрэбна заўсёды слухацца»?
Няўменне адстойваць асабістыя межы
Дзеці звыкаюцца, што іх меркаванні і пачуцці няважныя, і гэта прыводзіць да праблем з самапавагай у будучыні.
Павышаная рызыка стаць ахвярай маніпулятараў
Дзеці, якія вучацца бяздумна слухацца, могуць не адрозніць здаровыя патрабаванні ад небяспечных.
Страта ініцыятыўнасці
Калі заўсёды слухацца дарослых, развіваецца залежнасць ад меркаванняў іншых, што перашкаджае самастойнаму прыняццю рашэнняў.
Падаўленне індывідуальнасці
Бесперапынны ціск на паслухмянасць можа заглушыць натуральныя здольнасці і інтарэсы дзіцяці.
Нездаровыя зносіны
Калі дзіця вымушана пастаянна падпарадкоўвацца, гэта можа стварыць напружанне і недавер да бацькоў.
Нашмат важней за паслухмянасць — узаемная павага і разуменне. Навучайце дзяцей разважаць, а не толькі слухацца. Гэта дадасць ім упэўненасці і дапаможа лепш адаптавацца ў жыцці.